BE RU EN

У Расеі збілі польскага дыпламата

  • 13.07.2018, 11:23

МЗС Польшчы патрабуе ад Крамля афіцыйных тлумачэнняў.

Польскага дыпламата збілі на борце самалёта расейскай авіякампаніі «Аэрафлот». Зламысніка затрымалі.

Пра гэта паведамляе Gazeta.pl.

Са слоў прадстаўніка МЗС Польшчы Артура Ломпарта, інцыдэнт адбыўся ў мінулую сераду, калі дыпламат ляцеў з Іркуцка ў Маскву. Са сведчанняў відавочцаў, зламыснік быў псіхічна неўраўнаважаным. Пасля інцыдэнту яго арыштавалі. Дыпламат не атрымаў сур'ёзных траўмаў.

Польскае дыппрадстаўніцтва ў Маскве і Міністэрства замежных спраў РП дапамагло дыпламату. Пасля адпаведнага медагляду ён вернецца ў Польшчу.

Прадстаўнік польскага МЗС заявіў, што пасольства Польшчы ў Маскве звярнулася да расейскіх уладаў па афіцыйныя тлумачэнні абставін інцыдэнту і заклікала прыцягнуць зламысніка да адказнасці.

Апошнія навіны