BE RU EN

Ірландыя стане першай краінай, якая спыніла інвестыцыі ў выкапнёвае паліва

  • 13.07.2018, 9:42

Закон падтрымала ніжняя палата парламента краіны.

Ірландыя стане першай краінай, якая спыніць дзяржаўныя інвестыцыі ў выкапнёвае паліва. Адпаведны законапраект падтрымала ніжняя палата парламента краіны ў чацвер.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Чакаецца, што гэты законапраект хутка пройдзе праз Сэнат (верхняя палата), што вымусіць Стратэгічны інвестыцыйны фонд Ірландыі (ISIF) цягам пяці гадоў спыніць інвестыцыі ў неаднаўляльныя крыніцы энэргіі.

ISIF налічвае 8,9 млрд еўраў, з якіх больш за 300 млн еўраў інвестуюцца ў нафту, газ, вугаль і іншыя тыпы выкапнёвага паліва. У Ірландыі чакаюць, што закон увойдзе ў дзеянне да канца года.

Мэта новага заканадаўства - дапамагчы забяспечыць выкананне абавязанняў Ірландыі ў Парыжскім кліматычным пагадненні.

Ірландыя заняла 49-е месца з 59 краін у рэйтынгу паказчыкаў эфектыўнасці змены клімату 2018 - гэта самы нізкі паказчык сярод чальцоў ЕЗ у спісе.

Апошнія навіны