BE RU EN

Зона свабоднага гандлю з ЕЗ - у цэнтры плана Мэй аб Brexit

  • 12.07.2018, 21:37

Урад Тэрэзы Мэй прадставіў у Палаце абшчын прапановы наконт выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Пасля канфлікту ў сваім урадзе ў пытанні аб канцэпцыі Brexit брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй прадставіла ў чацвер, 12 ліпеня, свой план выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ у ніжняй палаце парламента. Раней у знак пратэсту супраць «Белай кнігі» Мэй яе кабінет пакінулі два прыхільнікі цвёрдага Brexit, цяпер жа пасяджэнне Палаты абшчын было вымушана перапыненае, калі многія дэпутаты выкрыкамі перашкаджалі выступу новага міністра ў пытаннях выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу Дамініка Рааба, паведамляе DW.

У цэнтры прапаноў Тэрэзы Мэй - стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕЗ з мэтай вольнага тавараабмену. Для гэтага яна выступае за распрацоўку супольна з Брусэлем «агульнага збору правілаў», каб узгадніць паміж сабой стандарты і дырэктывы. Такога кшталту прывязка да ЕЗ выклікае абурэнне ў прыхільнікаў жорсткай лініі.

Рааб ахарактарызаваў план Мэй як інавацыйны, які ўяўляе сабой баланс паміж брытанскай самабытнасцю і сувязямі з Еўразвязам.

Апошнія навіны