BE RU EN

Самалёт украінскага бізнэсоўцы пакінуў Аршанскі авіярамонтны завод незадоўга да візіту Лукашэнкі

  • 12.07.2018, 19:18

Учора Лукашэнка забраў у «Мотар Січ» Аршанскі авіярамонтны завод.

Самалёт Як-40, якім часта карыстаецца ўкраінскі бізнэсовец Вячаслаў Багуслаеў, два тыдні таму пакінуў аэрадром у пасёлку Балбасава, дзе базуецца Аршанскі авіярамонтны завод (ААРЗ). Пра гэта паведамілі tut.by інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі на самім заводзе.

Нагадаем, раніцай 27 красавіка 2017 года Багуслаеў прыляцеў у Воршу для ўдзелу ў сходзе акцыянераў ААРЗ. На той момант яго «Мотар Січу» належала крыху менш за 60% акцый беларускага прадпрыемства. Але вылецець назад на Як-40 ён не змог. Улады Беларусі не адобрылі вылет. Ва Украіну бізнэсовец дабіраўся на звычайным рэйсавым самалёце з Менска.

Паводле інфармацыі tut.by, цягам двух месяцаў Як-40 знаходзіўся на тэрыторыі ААРЗ.

«Ён ужо даўно, можа быць, два тыдні таму, паляцеў», - сказалі сёння на ААРЗ. Меркавалася, што борт утрымліваўся, каб былі бязбольна развязаныя пытанні ўласнасці ААРЗ. На заводзе заявілі, што паміж вылетам самалёта і учорашнім візітам прэзідэнта «няма ніякай сувязі».

Нагадаем, 11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Аршанскі авіярамонтны завод і заявіў, што «з сённяшняга дня гэта дзяржпрадпрыемства». «Уласніка ўжо тут няма (гаворка аб акцыянерах ПАТ "Мотар Січ" (Украіна) і беларускага ЗАТ" Сістэмы інвестыцый і інавацый"). Уласнікі - вы (дзяржаўныя арганізацыі). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства з сённяшняга дня», - заявіў правадыр. Дыктатар даручыў цягам ліпеня развязаць усе пытанні ў дачыненні да ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства.

На «Мотар Січ» беларускае пытанне каментуе толькі Вячаслаў Багуслаеў. Атрымаць каментар у яго не атрымалася.

Апошнія навіны