BE RU EN

Дональд Трамп сустрэўся з Парашэнкам у Брусэлі

  • 12.07.2018, 17:01

Лідары Украіны і ЗША абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы Паўночную плынь-2.

Прэзідэнты Украіны і ЗША Пётр Парашэнка і Дональд Трамп правялі сустрэчу ў рамках саміту лідараў краінаў-чальцоў NATO ў Брусэлі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна ў чацвер, 12 ліпеня, са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта.

"Так, сустрэча была", – сказала крыніца, адзначыўшы, што сустрэча прайшла ў адпаведнасці з графікам і доўжылася блізу 20 хвілінаў.

Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу лідараў Украіны і ЗША пакуль няма.

У сваю чаргу Еўрапейская праўда са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што Парашэнка і Трамп "абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы Паўночную плынь-2 і далейшае супрацоўніцтва ў абароннай сферы".

Іншы суразмоўца выдання адзначыў, што праз змяненне парадку дня перамовы праходзілі без запрашэння прэсы.

Раней стала вядома, што Трамп склікаў лідараў краінаў NATO на экстранную закрытую нараду. На мерапрыемства сабраліся лідары ўсіх краінаў-чальцоў NATO. Прадстаўнікоў краінаў-хаўрусніцаў альянсу – Украіны і Грузіі – не запрасілі на гэтую сустрэчу.

Напярэдадні ў NATO пацвердзілі імкненне Украіны да сяброўства ў Альянсе. У прынятай дэкларацыі адзначаецца, што незалежная, суверэнная і стабільная Украіна з'яўляецца закладам еўраатлантычнай бяспекі.

Апошнія навіны