BE RU EN

Не да шопінгу: Беларусы сталі менш атрымліваць выплатаў паводле чэкаў Tax Free

  • 12.07.2018, 16:50

У першым паўгоддзі беларусы атрымалі праз Тэхнабанк паводле чэкаў Tax Free 1 мільён 270 тысячаў еўраў.

Пра гэта паведамілі tut.by у банку. Гэтая сума на 290 тысячаў еўраў меншая, чым за аналагічны перыяд 2017-га года.

Паводле чэкаў кампаніі Global Blue сярэдняя сума выплатаў склала 16,45 еўра (год таму – 18,11 еўра).

Беларусы таксама маюць выплаты паводле чэкаў Tax Free праз Тэхнабанк паводле сістэмаў Premier (сярэдняя сума выплатаў – 32,37 еўра), а таксама праз такія сістэмы, як Innova (19,62 еўра), Litofolija (15,05 еўра) і Tax Card (36,71 еўра).

Нагадаем, да гэтага атрыманыя беларусамі сумы паводле чэкаў Tax Free праз Тэхнабанк скарачаліся цягам некалькіх гадоў. Так, летась атрымалі 3 мільёны 71,9 тысячы еўраў, у 2015 годзе – 4 мільёны еўраў, 2014-м годзе – 5 мільёнаў еўраў, а ў 2013-м годзе – «крыху больш чым 5 мільёнаў еўраў».

Апошнія навіны