BE RU EN

У Гатаве затрымалі актывістку Марыю Рабкову

  • 12.07.2018, 16:39

Суд ужо адбыўся.

Сёння, 12 ліпеня, байцы АМАПу затрымалі актывістку Марыю Рабкову. На яе складзены пратакол паводле ч.2 арт. 17:11 КаАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёна аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў.

Як апавяла belsat.eu праваабаронца Наста Лойка, пад домам і каля працы актывісткі з учорашняга дня дзяжурылі міліцыянты ў цывільным. Сёння а 12-й гадзіне, калі яна вярталася з сабачага прытулку ў Гатаве, Марыю Рабкову затрымалі 4 байцы АМАПу.

На дзяўчыну склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 17:11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі). Экстрэмізмам міліцыянты палічылі фатаграфію Марыі Рабковай у сацсетцы "Вконтакте", дзе на ёй была шапка з надпісам «class war» (класавая вайна).

Раней сёння быў затрыманы экс-палітвязень Мікола Дзядок. Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў яго на 10 базавых велічыняў паводле арт. 17:10 КаАП.

Апошнія навіны