BE RU EN

Відэахіт: Амерыканец зняў захапляльны ролік з лімонам, які коціцца

  • 12.07.2018, 14:49

На другой хвіліне гледачы пачынаюць перажываць за фрукт.

Амерыканскі пісьменнік Майк Сакасегава падчас шпацыру ўбачыў лімон, які каціўся з горкі. Дзейства было настолькі зачаравальным, што ён зняў яго на відэа, паведамляе nv.ua.

Цытрына цягам дзвюх хвілін пераадольвала перашкоды і, здавалася, вось-вось спыніцца, але не. Відэа паглядзелі больш за 600 тысячаў чалавек.

Сакасегава адзначыў, што лімон спыніўся, калі цалкам скаціўся з гары, ён цэлы, цяпер ляжыць у яго дома і ён не ведае, што з ім будзе рабіць.

Апошнія навіны