BE RU EN

СМІ: Трамп скасаваў усе сустрэчы на саміце NATO

  • 12.07.2018, 12:32

Інфармацыю пацвярджаюць шматлікія крыніцы.

Шматлікія крыніцы паведамляюць аб скасаванні прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам усіх двухбаковых сустрэч у рамках саміту NATO ў Брусэлі, прызначаных на чацвер.

Гэтую інфармацыю, напрыклад, пацвярджаюць крыніцы «Европейской правды».

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Планавалася, што Трамп правядзе шэраг сустрэч, а менавіта з лідарамі Украіны, Грузіі, Румыніі і Азербайджана.

Пра скасаванне ўсіх сустрэч паведамляе румынскі тэлеканал Romania TV, спасылаючыся на інфармацыю ўласнага карэспандэнта.

Паводле звестак тэлеканала, Трамп скасаваў усе запланаваныя двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку румынскім прэзідэнтам. З румынскім кіраўніком дзяржавы ён павінен быў сустрэцца аб 11:00.

Апошнія навіны