BE RU EN

Пляменніка экс-прэзідэнта Арменіі арыштавалі за замах на забойства

  • 12.07.2018, 8:45

Паводле звестак, Айк Саргсян збіраўся выехаць з Арменіі ў Францыю.

У Арменіі суд задаволіў хадайніцтва следчых аб арышце пляменніка экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна Айка, які падазраецца ў замаху на забойства.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне 7or.am са спасылкай на Следчы камітэт Арменіі.

Напярэдадні стала вядома, што Айку Саргсяну выставілі абвінавачванні ў спробе забойства, а таксама незаконным набыцці і захоўванні зброі і боепрыпасаў.

Згодна з матэрыяламі следства, яшчэ ў 2007 годзе ў Ерэване ў выніку стрэлу быў паранены і дастаўлены ў лякарню жыхар армянскай сталіцы Давід Сіманян. У той жа дзень у паліцыю прыйшоў нейкі Артур Гевандзян, які заявіў, што выпадкова стрэліў у Сіманяна. Крымінальная справа была спыненая на падставе прымірэння бакоў.

Аднак у пачатку ліпеня 2018 года Генеральная пракуратура Арменіі аднавіла следства, заявіўшы, што стрэл быў не выпадковым, а наўмысным і што падазраваным у замаху з'яўляецца Айк Саргсян.

Паводле звестак следства, Айк Саргсян збіраўся выехаць з Арменіі ў Францыю.

Апошнія навіны