BE RU EN

Шуневіч загадаў менскаму «Дынама» выйсці ў плэй-оф Кубка Гагарына

  • 11.07.2018, 18:28

Міністр МУС прыехаў у офіс ХК «Дынама-Менск» і паставіў камандзе задачу на сезон.

Старшыня Назіральнай рады ХК «Дынама-Менск», міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 11 ліпеня прыбыў у клубны офіс, каб сустрэцца з трэнерскім штабам каманды і паставіць хакеістам задачу на сезон, паведамляе «Белсат».

«У нас ёсць абавязак перад заўзятарамі за мінулы сезон, у якім мы не апраўдалі іх чаканняў. Гэтаму былі як суб'ектыўныя, так і аб'ектыўныя прычыны. Прааналізаваўшы выступ каманды, магу сказаць, што ключавы фактар поспеху - стабільнасць. У нас былі ўзлёты, скажам, перамогі над СКА і магнітагорскім «Металургам», але былі і падзенні. У будучыні трэба пастарацца іх выключыць, - заявіў Ігар Шуневіч. - Галоўная задача на сезон у нас адна - выхад у плэй-оф Кубка Гагарына. Гэтага ад нас чакае кіраўніцтва, чакаюць заўзятары. Думаю, мы павінны справіцца. Склад сфармаваны баяздольны, фінансавае становішча клуба стабільнае, забяспечаныя ўсе ўмовы для плённай працы».

Апошнія навіны