BE RU EN

Перад сустрэчай з Трампам Пуцін з'ехаў у манастыр

  • 11.07.2018, 18:04

За некалькі дзён да сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Уладзімір Пуцін прыбыў на Валаам.

Яго візіт супаў з днём памяці заснавальнікаў Спаса-Праабражэнскага Валаамскага манастыра прападобных Сергія і Германа, паведамляе «Радио Свобода».

Год таму прэзідэнт Расеі таксама пабываў на набажэнстве, прысвечаным памяці прападобных, і правёў у манастыры некалькі дзён.

Паводле царкоўнага падання, вялебныя Сергій і Герман былі грэцкімі святымі манахамі, якія прыйшлі ў X стагоддзі ў Вялікі Ноўгарад разам з першымі праваслаўнымі місіянерамі.

Востраў Валаам знаходзіцца на Ладажскім возеры. На ім размешчаны аднайменны пасёлак, а таксама помнік расейскага дойлідства - Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

Апошнія навіны