Атручаны «Навічком» мужчына даў першыя паказанні паліцыі Вялікай Брытаніі
- 11.07.2018, 17:35
Cтан пацыента па-ранейшаму цяжкі, але стабільны.
Брытанскай паліцыі ўдалося пагаварыць з 45-гадовым Чарлі Роўлі, які атруціўся нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», піша «Новое время».
Як паведамляе «ВВС Україна», следчыя коратка пагаварылі з Роўлі і будуць працягваць гутарыць з ім на прадмет таго, як ён і ягоная спадарожніца Дон Стэрджэс маглі кантактаваць з «Навічком».
«Усякі кантакт паліцыі з Чарлі будзе праводзіцца пры цесным супрацоўніцтве з персаналам лякарні і яе лекарамі», - паведаміла паліцыя.
Загадчыца сястрынскай палаты ў раённай лякарні Солсберы, дзе знаходзіцца Роўлі, Лорны Уілкінсан распавяла, што стан пацыента па-ранейшаму цяжкі, але стабільны.
30 чэрвеня з дома ў Эймсберы шпіталізавалі пару - 45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс. Пазней стала вядома, што жанчына памерла ў лякарні. Мужчына ж прыйшоў у прытомнасць пасля «невялікага, але важкага паляпшэння».
Брытанскія ўлады публічна абвясцілі, што пара зазнала ўздзеянне рэчыва «Навічок».
Эймсберы знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад Солсберы, дзе 4 сакавіка былы расейскі агент Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам.
У Лондане заявілі, што рабочай лініяй здарэння ўважаецца немэтанакіраваны замах. Хутчэй за ўсё, пара брытанцаў пацярпела ад рэшткаў рэчыва «Навічок», якім былі атручаныя былы афіцэр ГРУ і ягоная дачка.