BE RU EN

Біятланістка Дар'я Юркевіч прыняла пастанову прадоўжыць кар'еру

  • 11.07.2018, 16:57

Беларуская біятланістка прадоўжыць выступы за нацыянальную каманду.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Юрый Альберс распавёў пра тое, што Дар'я Юркевіч прыняла пастанову прадоўжыць кар'еру, піша «Прессбол».

- Юркевіч быццам бы абвясціла аб заканчэнні кар'еры.

- Збіралася, але пасля сыходу вядучых спартовак мы пагаварылі з ёй і вызначылі, што ёсць сэнс прадоўжыць выступы. Па-першае, неабходна запаўняць заявачную квоту, па-другое, патрэбныя людзі для эстафеты. Мы разглядаем юніёрак, але казаць пра іхныя перспектывы пакуль рана. Нават імёнаў называць не буду - выбіраем з 6-8 чалавек, - распавёў Альберс.

Юркевіч ў траўні абвясціла аб заканчэнні кар'еры. Найлепшым вынікам біятланісткі на Кубку свету стала бронза на этапе ў швэдскім Эстэрсундзе ў 2016 годзе. У сезоне-2016/17 яна заняла 64-е месца ў агульным заліку Кубка свету, у сезоне-2017/18 стала толькі 93-й.

Апошнія навіны