BE RU EN

Афіцэр спецназа загінуў падчас скачка з парашутам

  • 11.07.2018, 15:52

На месцы здарэння працуе камісія міністэрства абароны.

Афіцэр сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі загінуў пры планавым скачку з парашутам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны краіны ў сераду, паведамляе «Інтэрфакс».

«Падчас правядзення планавых скачкоў з парашутам праз рэзкую змену кірунку ветру ў прыземным слоі ў маёра Яўгена Салавейкі адбылося гашэнне купала парашута. У выніку афіцэр сіл спецыяльных аперацый атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Мінабароны.

Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння, месцы трагедыі працуе камісія міністэрства абароны.

Вайсковае міністэрства выказала спачуванні родным і блізкім загінулага і заявіла аб гатоўнасці надаць ім усю неабходную дапамогу.

Апошнія навіны