BE RU EN

Фотафакт: Пад Жлобінам дэльтаплан зачапіўся за лінію электраперадачы

  • 10.07.2018, 18:53

Пілот не пацярпеў.

У Жлобінскім раёне дэльтаплан зачапіўся за высакавольтную лінію электраперадачы. Здарэнне адбылося а 17 гадзіне ў панядзелак, 9 ліпеня.

Як інфармуе прэс-служба «Гомельэнэрга», пілот не пацярпеў. Аднак быў пашкоджаны кабель, праз чаго адключылася лінія Лукскае - Задруцце. Але электрычнасць у навакольных населеных пунктах не знікала.

Прадпрыемства «Гомельэнэрга» з гэтай нагоды папярэджвае, што палёты лятальных апаратаў каля ліній электраперадач забароненыя.

Апошнія навіны