BE RU EN

Пазыка беларусаў перад банкамі дасягнула рэкорднай адзнакі

  • 10.07.2018, 17:14

Чым пагражае спажывецкі бум.

Беларусы сталі больш актыўна браць крэдыты на спажывецкія патрэбы. З пачатку года пазыка насельніцтва перад банкамі павялічылася амаль на 18% і дасягнула рэкордных 3,5 мільярда рублёў, піша tut.by.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця, які крэдытуе нашу краіну, ужо рэкамендаваў ураду абмежаваць тэмпы росту крэдытавання. Некаторыя экспэрты асцерагаюцца, што зусім хутка беларусам не будзе чым вяртаць пазыкі.

Эканаміст Сяргей Чалы даступна тлумачыць, чым пагражае крэдытны бум і наколькі ён небяспечны.

Апошнія навіны