Фотафакт: Як у Гарадзенскім раёне збіраюць ураджай агуркоў
- 10.07.2018, 16:19
Лёг і за дзень сабраў тону гародніны!
У СВК "Свіслач" Гарадзенскага раёна вынайшлі арыгінальны спосаб збіраць агуркі і пры гэтым асабліва не напружвацца. Лёг і за дзень сабраў тону гародніны! Пра гэта распавядае sb.by.
Незвычайную платформу для збору агуркоў на адкрытым грунце распрацаваў прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Аутко. Пакуль у Беларусі працуе пяць такіх агрэгатаў, якія прайшлі выпрабаванні як раз у СВК "Свіслач". Усяго было выпушчана ў эксплуатацыю 17 платформаў. 12 з іх прададзеныя ў Расею.
Адначасова на такой платформе могуць працаваць 10 чалавек. Агуркі яны кідаюць на транспарцёр, а побач складаюць пустазелле. Цікава, што платформа была прыдуманая яшчэ 10 гадоў таму.