BE RU EN

Фядыніч пра «справу прафзвязаў»: Людзі адмаўляюцца ад дадзеных пад ціскам паказанняў

  • 10.07.2018, 15:52

Старшыня незалежнага прафзвязу РЭП распавёў пра тое, што новага становіцца вядома пра крымінальную справу.

Старшыня незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў praca-by.info пра тое, што некаторыя са сведак, якія далі паказанні супраць прафзвязу РЭП, пачалі адмаўляцца ад сваіх паказанняў:

- Сведкі, якія выступалі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, пішуць у суд заявы: адмаўляюцца ад сваіх паказанняў, бо яны атрыманыя пад ціскам, у выніку пагроз. Прозвішчы іх мы да суда не раскрываем, але факты ўжо вядомыя.

Генадзь Фядыніч патлумачыў, што сведкі адмаўляюцца ад паказанняў на ўласную ініцыятыву:

- Людзі робяць гэта самастойна, без усялякага прымусу, без просьбаў з боку прафзвязу. Інфармацыя гэтая да нас дайшла праз тое, што хтосьці сам захацеў падзяліцца, сам расказаў.

Прафсаюзны лідар негатыўна ацэньвае пазіцыю следства ў дачыненні да здабывання інфармацыі такім чынам:

- Калі следства пагражае выклікам канвою, пагражае турмой, тым, што бацькі не ўбачаць сваіх дзяцей, - то як можна ахарактарызаваць само следства? Тым больш, што довады, атрыманыя пад ціскам, у судзе не маюць законнага дзеяння.

Апошнія навіны