BE RU EN

Вольга Нікалайчык і Дзяніс Урбановіч выйшлі на свабоду

  • 10.07.2018, 12:53

Абаронцы Курапатаў вызваленыя пасля 10 дзён арышту.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу:

- Дзяніс Урбановіч - на волі. Сябры сустрэлі актывіста ў ІЧУ Менскага раёна, дзе ён адбыў 10 дзён за абарону Курапатаў.

Вольгу Нікалайчык вывезлі з турмы ў РУУС Першамайскага раёна і вызвалілі. Яна таксама адбывала 10 дзён арышту.

Вольга Нікалайчык

Нагадаем, 30 чэрвеня Дзяніса Урбановіча затрымалі ў Менску разам з актывісткай і рэжысёркай Вольгай Нікалайчык. Іх асудзілі на 10 дзён арышту за ўдзел у пікетаванні рэстарацыі "Поедем поедим".

Дзяніс Урбановіч браў удзел у пікетаванні рэстарацыі каля Курапатаў з пачатку чэрвеня. На актывіста міліцыянты склалі некалькі пратаколаў.

Апошнія навіны