BE RU EN

З пячоры ў Тайландзе выратавалі дзесяцёх падлеткаў

  • 10.07.2018, 12:45

Пад зямлёй застаюцца трэнер і двое дзяцей.

У Тайландзе ратавальнікі вызвалілі з пячоры Кхао Луанг дзясятае дзіцяці ў рамках трэцяга этапу выратавальнай аперацыі.

Хлопчыка адразу ж даставілі ў медыцынскую ўстанову, паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Вайскова-марскога флоту Тайланда.

У пячоры застаюцца яшчэ два хлопчыкі разам са сваім трэнерам.

Нагадаем, у першы дзень выратавальнай аперацыі з затопленай пячоры вывелі чатырох хлопчыкаў. На наступны дзень, 9 ліпеня, былі выратаваныя яшчэ чатыры дзіцяці. Эвакуяваных дзяцей даставілі ў шпіталь для абследавання.

23 чэрвеня ў правінцыі Чыанграй на поўначы Тайланду ў папулярнай сярод турыстаў пячоры Кхао Луанг зніклі 12 падлеткаў-футбалістаў і іх трэнер. Яны былі знойдзеныя 2 ліпеня, праз дзевяць дзён пасля знікнення. Пошукава-выратавальныя працы былі абцяжараныя праз узняцце ўзроўню вады і гразі.

Апошнія навіны