BE RU EN

Ларыса Шчыракова: Няма сэнсу ездзіць па судах, вынік вядомы загадзя

  • 10.07.2018, 12:34

У Рэчыцы журналістку-фрылансерку аштрафавалі на $490.

Суддзя Рэчыцкага раённага суду Святлана Пырх прызнала вінаватай журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову ў «незаконным вырабе прадукцыі СМІ» без акрэдытацыі для тэлеканала «Белсат» і аштрафавала на 40 базавых адзінак - 980 рублёў ($490), паведамляе baj.by.

Пасяджэнне суда прайшло без удзелу журналісткі. «Няма сэнсу ездзіць па судах - толькі час марнаваць. Вынік загадзя вядомы", - кажа Ларыса Шчыракова.

Яна паведаміла, што штраф вынесены за сюжэт «Сёння ў бітумнай яме гіне жывёла, заўтра - людзі?» Частку відэаздымкаў для яго «Белсат» выкарыстаў з асабістай старонкі Шчыраковай на Youtube.

Апошнія навіны