BE RU EN

Беларусы патрапілі ў топ-15 распрацоўшчыкаў Нью-Ёрка

  • 10.07.2018, 12:31

Агенцтва, якое склала рэйтынг, славіцца уласным запатэнтаваным метадам бізнэс-аналізу.

Аўтарытэтнае агенцтва Clutch вызначыла беларускую кампанію Artezio ў ТОП-15 найлепшых Net-распрацоўнікаў Нью-Ёрка, піша nv-online.info.

Clutch славіцца уласным запатэнтаваным метадам бізнэс-аналізу. Пры складанні ТОПа, агенцтва ўлічвала якасць паслуг, якія выконваюцца кампаніяй, водгукі кліентаў, якасныя і колькасныя паказчыкі рынку.

У мінулым годзе Clutch прызнавала Artezio адной з найлепшых кампаній у Расеі і Беларусі.

Нароўні з Artezio ў спіс найлепшых увайшлі буйныя тэхналагічныя кампаніі ЗША. У кампаніі Artezio распавялі, чаму яны абавязаныя такому поспеху.

Высвятляецца, рухае прагрэсам высокая канкурэнцыя IT-рынка, менавіта яна стымулюе інвеставаць значныя сродкі і намаганні ва ўзровень нашых супрацоўнікаў і якасць паслуг для распрацоўкі бізнэс-аналізу амерыканскім замоўцам.

Апошнія навіны