З сённяшняга дня беларусы плацяць новую прымусовую даніну за замежныя аўто
- 1.07.2018, 8:55
З 1 ліпеня трэба мець дадатковае пасведчанне для ўвозу з-за мяжы аўтамабіляў.
З 1 ліпеня аўто, якія ўвозяцца ў краіну фізічнымі асобамі з-за межаў ЕАЭС, павінны мець пасведчанні аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (ПБКТС).
Неабходнасць мець гэты дакумент устаноўленая ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», які ўвайшоў у дзеянне з 1 студзеня 2015 года, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі.
Сведчанне пра бяспеку канструкцыі транспартнага сродку пацвярджае, што адзінкавыя транспартныя сродкі адпавядаюць патрабаванням названага рэгламенту.
Гэтая норма ўжываецца ва ўсіх дзяржавах-сябрах ЕАЭС. У Беларусі тэрмін увядзення ў дзеянне патрабавання некалькі разоў пераносіўся.
У адной з арганізацый, якая прадстаўляе паслугі ў выдачы ПБКТС, агучылі прыкладны кошт дакумента - 354 рублі для легкавушкі. Час выпрабаванняў - 3-5 дзён. Пры гэтым, як падкрэслілі спецыялісты, аўтамабіль павінен адпавядаць экалагічнаму класу, не ніжэйшаму за стандарт Еўра-4. «У адваротным выпадку - не пройдзеце», - запэўнілі ў арганізацыі.
Атрымаць ПБКТС можна ў акрэдытаваных лабараторыях, уключаных у адзіны рэестр органаў сертыфікацыі лабараторый (цэнтраў) ЕАЭС. У Беларусі гэта:
НТЦ «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын» (Менск, вул. Менская кальцавая аўтамабільная дарога, д. 23 (5 км);
Выпрабавальны цэнтр «Белаўтасерціка» (Менск, вул. Я. Коласа, 12-1001а);
ТАА «Цэнтрамаш» (Менск, вул. Платонава, в. 49-411.