BE RU EN

Прэзідэнт «Рэала» прапанаваў Крышціяну Ранальду новы кантракт

  • 9.06.2018, 19:21

Згодна з ім заробак знакамітага футбаліста будзе складаць 32,5 мільёна еўра на год.

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнтына Перэс разлічвае ўтрымаць нападніка Крышціяну Ранальду ў мадрыдскай камандзе. Як піша «Прессбол», гэта сцвярджае Cadena Cope.

Раней 33-гадовы партугалец намякнуў на тое, што можа пакінуць «каралеўскі клуб» гэтым летам.

Перэс прапануе Ранальду новае пагадненне, згодна з якім заробак форварда складзе 32,5 мільёна еўра за сезон.

Дзейны кантракт партугальца разлічаны да 2021 года. Ён зарабляе 21 мільён еўраў на год.

У мінулым сезоне Ранальду правёў 55 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў 52 галы.

Апошнія навіны