BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

  • 9.06.2018, 19:06

Ападкаў не чакаецца.

10 чэрвеня краіна апынецца пад уплывам паўночнага антыцыклону, які перамяшчаецца з Рыжскага заліва на Смаленскую вобласць, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца пераважнае без ападкаў надвор'е. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, на паўночным усходзе +4..+6°С; максімальная ўдзень +18..+25°С, на паўднёвым захадзе +26..+28°С.

11 чэрвеня надвор'е ў краіне будзе фармаваць цёплая заходняя перыферыя антыцыклону, адыходзячага на поўдзень цэнтральнай частцы еўрапейскай Расеі. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўднёвым захадзе і поўначы рэспублікі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +22..+28°С, на паўднёвым захадзе +29..+30°С.

Увага! У сувязі з доўгім перыядам сухога надвор'я ў лясах краіны захоўваецца высокая пажарная небяспека. На прыродзе будзьце асцярожныя з агнём!

Апошнія навіны