BE RU EN

Нейрасеціва спрагназавала вынікі ЧС-2018 у футболе

  • 9.06.2018, 13:30

Зборнай Расеі нейрасеціва прысвоіла 27-е месца з 32 магчымых.

Фізік Віктар Закапайла з Пермскага ўніверсітэта распрацаваў нейрасеціва, якое спрагназавала вынікі чэмпіянату свету ў футболе, піша часопіс «Нож».

«Паводле версіі штучнага інтэлекту, залатыя медалі атрымае зборная Нямеччыны, а расейскія футбалісты не выйдуць з групы», – піша perm.ru.

Нейрасеціва прадказвала шанцы зборных, абапіраючыся на кошт гульцоў, узрост трэнера і колькасць траўмаваных футбалістаў у камандзе.

«Дадзеныя для навучання сеціва былі ўзятыя са звестак пра мінулыя чэмпіянаты свету ў футболе 2006, 2010 і 2014 гадоў», – апавёў выданню распрацоўнік.

Паводле сукупнасці параметраў у першую тройку фаварытаў уваходзяць зборныя Нямеччыны, Бразіліі і Аргенціны. Зборнай Расеі нейрасеціва прысвоіла 27-е месца з 32 магчымых.

Апошнія навіны