BE RU EN

ЧЕ 2018: Беларуская канаістка Алена Ноздрава ўстанавіла сусветны рэкорд

  • 9.06.2018, 12:46

Cпартоўка першынствавала на дыстанцыі 500 метраў.

На чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе ў веславанні на байдарках і каноэ беларуска Алена Ноздрава заваявала золата на дыстанцыі 500 метраў сярод канаістак-адзіночніцаў. Пры гэтым яна абнавіла сусветны рэкорд, піша «Прессбол».

Ноздрава паказала вынік 2 хвіліны 3,053 секунды. Другой стала расейка Ксенія Курач, якая адстала на 1,96 секунды.

Апошнія навіны