BE RU EN

«Рэал» назваў кошт за Крышціяну Раналду

  • 9.06.2018, 11:06

Пазіцыя каманды адносна новага кантракту застаецца нязменнай.

Кіраўніцтва мадрыдскага «Рэала» агучыла суму, якую клуб хоча атрымаць у выпадку продажу нападніка Крышціяну Раналду. Пра гэта паведамляе Lenta са спасылкай на El Mundo.

Паводле інфармацыі выдання, клуб мае намер расстацца з футбалістам за 200 мільёнаў еўраў. Пры гэтым пазіцыя каманды адносна новага кантракту застаецца нязменнай – цяперашняя дамова, дзейная да 2021 года, перагледжаная не будзе. Сума адчапных у кантракце Раналду складае адзін мільярд еўраў.

2 чэрвеня Corriere dello Sport паведаміла, што Раналду мае намер застацца ў гішпанскім клубе пры ўмове, што будзе атрымліваць 80 мільёнаў еўраў за год. Партугалец намякнуў на змену каманды пасля перамогі «Рэала» ў фінале Лігі чэмпіёнаў. «Пра будучыню будзем казаць пазней. Мне было вельмі прыемна гуляць за "Рэал", а адказ я дам у найбліжэйшыя дні», – заявіў 33-гадовы нападнік.

За мадрыдскі клуб партугалец выступае з 2009 года. На 2018 год ягоны заробак складае 21 мільён еўраў за год. Французскі «Пары Сэн-Жэрмэн» гатовы плаціць Раналду 45 мільёнаў еўраў.

Апошнія навіны