BE RU EN

Форвард менскага «Дынама» Сарока можа працягнуць кар'еру ў Італіі

  • 8.06.2018, 21:28

«Кьева» праяўляе рэальную цікавасць да беларускага футбаліста.

Да форварда менскага «Дынама» Антона Сарокі праяўляе рэальную цікавасць клуб італьянскай серыі «A» «Кьева», паведамляе «Прессбол».

Акрамя таго, гэты футбаліст знаходзіцца ў поле зроку турэцкай «Гезтэпе» і шэрагу іншых замежных клубаў.

«Кьева», фінішаваўшы на 14-й пазіцыі, захаваў прапіску ў мацнейшым італьянскім дывізіёне.

Сарока ў чэмпіянаце Беларусі 2018 правёў 6 матчаў і забіў 2 мячы.

Апошнія навіны