BE RU EN

У Беларусі прайшоў першы выпуск курсаў украінскай мовы

  • 8.06.2018, 20:43

Блізу ста чалавек у Менску і Гомелі ў мінулым навучальным годзе наведвалі курсы ўкраінскай мовы.

Больш за палову з іх паспяхова здалі выніковы экзамен і атрымалі сертыфікаты розных ступеняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Большасць курсантаў - дарослыя, але былі асобныя курсы і для дзяцей. Курсы арганізавала ўкраінская дыяспара, пасольства Украіны ў Беларусі і Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ), якое дала памяшканне.

Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў на веданне ўкраінскай мовы прайшло 8 чэрвеня ў пасольстве Украіны ў Менску.

Са слоў пасла Ігара Кізімы, мінулы навучальны год для курсаў быў паспяховым, заняткі будуць працягвацца і налета.

«Наша мэта ў тым, каб даць магчымасць усім ахвочым вывучаць украінскую мову і зрабіць уклад у развіццё добрых стасункаў і сяброўства паміж Украінай і Беларуссю», - сказаў Ігар Кізіма.

Апошнія навіны