BE RU EN

У Берасці з даху дзевяціпавярховага дома ўпала выпускніца

  • 8.06.2018, 19:26

16-гадовая школьніца скінулася з даху дома перад апошнім іспытам.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 7 чэрвеня на вуліцы Піянерскай у Берасці: з даху дзевяціпавярховікі ўпала і разбілася 16-гадовая школьніца, адзінаццацікласніца.

- Дзяўчына расла ў паспяховай сям'і. Перадсмяротнай запіскі не выяўлена. Загінулая заканчвала школу і 9 чэрвеня здавала б апошні іспыт, - паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

Паводле факта здарэння праводзіцца праверка. Крымінальнага следу ў ім няма.

Апошнія навіны