BE RU EN

Ілон Маск застанецца за стырном «Тэслы»

  • 6.06.2018, 9:32

Акцыянеры прагаласавалі за тое, каб мільярдэр застаўся на пасадзе старшыні рады дырэктараў.

Кіраўнік кампаніі Tesla Ілона Маск заявіў у аўторак, што пастаўленая раней мэта збіраць да канца чэрвеня 5 тысяч аўтамабіляў Model 3 на тыдзень «цалкам магчымая». Паводле ягоных слоў, цяпер зборачныя магутнасці кампаніі ўжо наблізіліся да штотыднёвай лічбы на тры з паловай тысячы, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Гэта былі самыя пакутлівыя, пякельныя некалькі месяцаў у маім жыцці, але, я думаю, мы блізкія да мэты», сказаў Маск, выступаючы на штогадовым сходзе акцыянераў Tesla ў Маўнтын Ую, Каліфорнія.

Гэтыя словы прагучалі пасля таго, як акцыянеры пераабралі трох дырэктараў і прагаласавалі супраць прапановы зняць Маска з пасады кіраўніка кампаніі. Выйшаўшы да мікрафону пасля абвяшчэння пастановы, Маск прыкметна нерваваўся.

«Мы ў Tesla збіраем нашы аўтамабілі з любоўю», - сказаў ён. - «У шмат якіх іншых кампаніях яны ствараюцца без душы, аддзеламі маркетынгу ці фінансаў. Мы не ідэальныя, але мы ўкладваем у гэтую справу сваё сэрца, і нам не ўсё адно».

Tesla сутыкнулася з цяжкасцямі ў забеспячэнні заяўленых аб'ёмаў вытворчасці Model 3, жыццёва важнай для доўгатэрміновай прыбытковасці прадпрыемства. Маск, увесь час запэўнівае інвестараў, што кампаніі не спатрэбіцца прыцягваць дадатковыя сродкі ў гэтым годзе, таксама патрапіў пад агонь крытыкі праз свае паводзін у мінулым месяцы на канферэнцыі, прысвечанай фінансавай справаздачнасці Tesla, дзе ён не змог захаваць самавалодання і рэзка абарваў двух аналітыкаў, якія папрасілі распавесці пра цяжкасці з фінансаваннем кампаніі і праблемы з масавым выпускам Model 3. У выніку акцыі Tesla упалі амаль на 7 адсоткаў, што каштавала кампаніі два мільярды даляраў рынкавага кошту.

У аўторак кіраўнік кампаніі запэўніў інвестараў, што чакае прыбытку ўжо ў трэцім і чацвёртым кварталах гэтага года. Ён таксама паабяцаў, што «вельмі хутка» будзе абвешчана аб будаўніцтве завода Tesla ў Шанхаі, пра які цяпер вядуцца перамовы з кітайскім урадам.

Апошнія навіны