BE RU EN

Як на Гомельшчыне адраджаюць беларускі народны танец

  • 4.06.2018, 21:58

Харэографы адраджаюць бытавы танец паводле інфармацыі, сабранай этнографамі.

Ужо больш за тры гады на базе філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі дзейнічае школа бытавога танца. Яе ўдзельнікі спрабуюць адрадзіць беларускі народны танец паводле інфармацыі, сабранай этнографамі ў вёсках Гомельскай вобласці, паведамляе «Белсат».

Кіруе школай Дзмітрый Тарасаў. Харэаграфічнаму майстэрству ён навучыўся з нуля і зусім нядаўна. А ўжо сёння ён з'яўляецца знаўцам гісторыі беларускага народнага танца і навучае яму ўсіх ахвочых.

Школа карыстаецца папулярнасцю, бо мала хто застаецца абыякавым, адчуўшы сілу і энэргію традыцыйнай культуры падчас захапляльнага беларускага танца.

Апошнія навіны