BE RU EN

Данкверт аднавіў «малочныя войны» з Беларуссю

  • 4.06.2018, 21:08

Рассельгаснагляд забараніў увоз малака з двух беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд забароніць увоз небяспечнай прадукцыі з двух беларускіх малочных прадпрыемстваў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства, якое паступіла РБК.

«Ведамства вымушана ўвесці з 6 чэрвеня 2018 года рэжым часовых абмежаванняў у дачыненні да двух кампаній, у прадукцыі якіх неаднаразова выяўляліся рэшткі забароненых і шкодных рэчываў», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пад забарону патрапіць прадпрыемства Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната, у прадукцыі якога знайшлі сем забароненых і шкодных рэчываў. Таксама кампанія «Здравушка-мілк», у якой выявілі альбендазол сульфон у сыроватцы.

Аднак Рассельгаснагляд палічыў неабходным скасаваць з 6 чэрвеня ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускага прадпрыемства ААТ «Малочныя горкі». Такое рашэнне было прынятае пасля аналізу матэрыялаў аб ліквідацыі парушэнняў.

30 траўня наглядны орган забараніў увозіць у Расею прадукцыю Пружанскага малочнага камбіната з Беларусі. Нагодай стала выяўленне ў прадукцыі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.

Апошнія навіны