BE RU EN

«Місіс свету 2018» загінула ў ДТЗ

  • 3.06.2018, 21:36

Кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў агароджу могілак.

Уночы 3 чэрвеня ў кіргізскай вёсцы Чок-Тал загінула «Місіс свету 2018» Санія Шакірава, паведамляе «Белсат».

Кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў агароджу могілак.

«30-гадовая пасажырка памерла ад атрыманых траўмаў на месцы», - паведамляе мясцовая паліцыя.

У 2018 годзе Санія Шакірава, маці траіх дзяцей, прадстаўляла Кыргызстан на міжнародным конкурсе прыгажосці ў В'етнаме, дзе атрымала тытул «Місіс свету».

Місіс свету - штогадовы конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Першы раз адбыўся ў 1985 годзе ў Аўстраліі.

Апошнія навіны