BE RU EN

У РФ патанулі двое вайскоўцаў Паўночнага флоту

  • 3.06.2018, 20:30

Двое расейскіх вайскоўцаў загінулі падчас купання ў возеры ў ваколіцах Севераморску.

"Паводле папярэдніх звестак, вайскоўцы паводле кантракту ў пазаслужбовы час у выніку няшчаснага выпадку патанулі ў адным з вадаёмаў ...>. Прычыны здарэння удакладняюцца», - гаворыцца ў паведамленні Паўночнага флоту.

Камандаванне флоту супольна з праваахоўнымі органамі пачало праверку.

У следчай управе СК Мурманскай вобласці гэтую інфармацыю пацвердзілі.

"Асобы, якія патанулі, выяўленыя, абодва 1985 года нараджэння, жыхары Севераморску", - сказала старшая памочніца кіраўніка ўстановы Наталля Трасціна.

Як паведаміла РИА Новости крыніца ў экстранных службах рэгіёну, загінулыя хутчэй за ўсё знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, гэтую акалічнасць таксама правераць экспэрты.

Апошнія навіны