BE RU EN

У Берлінскім саборы паліцыя страляла ў дэбашыра

  • 3.06.2018, 19:32

3 чэрвеня ў кафедральным саборы Берліна супрацоўнік паліцыі вымушаны быў стрэліць у наведвальніка.

Пра гэта ў Twitter паведамляе паліцыя нямецкай сталіцы, піша gordonua.com.

«У Берлінскім саборы...мы стрэлілі ў мужчыну-дэбашыра. Ён атрымаў раненне ў нагу... Пазбягайце спекуляцый», - сказана ў твіце.

«Нямецкая хваля» інфармуе, што пасля інцыдэнту сабор закрыла паліцыя, яго ачапіў спецназ.

Паводле наяўных звестак, раненні атрымалі два чалавекі.

Версію аб датычнасці да інцыдэнту тэрарыстаў праваахоўнікі адмаўляюць.

Апошнія навіны