BE RU EN

У Менску гарэў шматпавярховік

  • 3.06.2018, 18:21

Эвакуявалі 12 чалавек.

Вечарам 2 чэрвеня адбыўся пажар на верхнім паверсе дома на вул. Каржанеўскага, ратавальнікі эвакуявалі 12 жыхароў, паведамілі ў МНС.

Да прыбыцця пажарных з акна кухні двухпакаёвай кватэры ўжо вырывалася полымя, доступ да агменю пажару абцяжарвала вышыня - 11-ы паверх, паведамляе tut.by.

Гарэла маёмасць, сцены. Ратавальнікі эвакуявалі з палаючага і вышэйшага паверхаў 12 чалавек. Абышлося без пацярпелых.

Відавочца з нікнэймам Long Way размясціў відэа пажару на відэасэрвісе Youtube:

Апошнія навіны