BE RU EN

Пад Менскам упаў паратрайк

  • 3.06.2018, 17:01

Мужчына, які пілатаваў лятальны апарат, атрымаў траўму пляча.

Учора ўвечары відавочцы паведамілі ў МНС пра падзенне лятальнага апарата ў Менскім раёне каля вёскі Лошы. На месца здарэння адправіўся разлік ратавальнікаў, які ўстанавіў, што там упаў паратрайк. Мужчына, які пілатаваў яго, атрымаў траўму пляча, паведамляе «Онлайнер».

ФОТА: МНС

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас палёту магла абарвацца стропа, праз што апарат і пачаў імкліва губляць вышыню і зваліўся ў лясным масіве.

ФОТА: МНС

Мужчыну была нададзеная першая дапамога, пасля чаго яго перадалі лекарам. Ягоны стан ацэньваецца як здавальняючы.

Апошнія навіны