BE RU EN

Экспэрты назвалі бяспечную дзённую дозу алкаголю

  • 29.06.2018, 19:49

Названую дозу чалавек можа ўжываць штодня без шкоды для здароўя.

Сярод разнавіднасцяў спіртнога найлепш абраць чыстую гарэлку. Даследнікі з Каралеўскага ўніверсітэта горада Белфаст, што ў Паўночнай Ірландыі, знайшлі бяспечную дозу алкаголю, якую чалавек можа ўжываць штодня без шкоды для здароўя. На думку экспэртаў, норма - 10 грамаў чыстага спірту ў дзень, паведамляе telegraf.com.

Людзі, якія ўжываюць вышэйпаказаную колькасць спіртнога, паказваюць самую нізкую рызыку развіцця злаякасных пухлін сярод тых, што п'юць. Пры гэтым кожная лішняя доза спіртнога павялічвае верагоднасць захворвання некаторымі відамі раку.

Навукоўцы звяртаюць увагу, што ў даследаванні бралі ўдзел пажылыя людзі, што абмяжоўвае дастасавальнасць вынікаў. Акрамя таго, у аналізе не ўлічваліся сацыяльна-эканамічныя фактары.

Апошнія навіны