BE RU EN

Музей Рэвалюцыі годнасці ў Кіеве: стала вядома, якім ён будзе

  • 28.06.2018, 20:41

Мемарыяльны комплекс, у які ўваходзіць музей, будзе на алеі Герояў Нябеснай сотні.

Музей будуць будаваць паводле праекта нямецкіх архітэктараў.

Музей Рэвалюцыі годнасці пабудуюць паводле праекта нямецкіх архітэктараў Яна Кляйхуса і Ёханеса Креснера. Вынікі конкурсу абвясцілі сёння на брыфінгу ў Міністэрстве культуры Украіны, паведамляе liga.net.

Архітэктары прэзентуюць нямецкае архітэктурнае бюро Kleihues+ Kleihues Gesellschaff von Architekten.

Са слоў пераможцаў конкурсу, сутнасць праекта музея была ў спалучэнні мінулага і будучыні, а таксама злучэнні самога музея і мемарыяла. Уздоўж алеі Герояў Нябеснай Сотні будуць нішы, у якіх будуць стаяць помнікі ў гонар загінулых. Пандус пад нахілам будзе прыводзіць людзей уздоўж ніш да музея і гэта будзе фінальная кропка «шляху памяці».

Конкурс быў ананімным і праходзіў у два этапы. Пераможцаў выбірала міжнароднае журы.

Мемарыяльны комплекс, у які ўваходзіць музей, будзе на алеі Герояў Нябеснай сотні.

Апошнія навіны