BE RU EN

Беларускі дадатак Flo спампавалі 50 мільёнаў разоў

  • 28.06.2018, 18:07

На дасягненне такой лічбы камандзе спатрэбілася блізу двух гадоў.

Дадатак беларускай распрацоўкі Flo дасягнула 50 мільёнаў запамповак у крамах Google Play і App Store. Кампанія OWHealth распавяла падрабязнасці Onliner.by.

На дасягненне такой лічбы камандзе спатрэбілася блізу двух гадоў. Flo ўяўляе сабой дадатак у галіне жаночага здароўя, але рашэнне нашмат глыбейшае і больш складанае за звычайны каляндар: выкарыстоўваецца нейрасеціва.

На гэты момант Flo займае чацвёртае месца па колькасці ўстановак у App Store ў катэгорыі «Здароўе і фітнес», паводле актыўнасці штомесячнай аўдыторыі яно вагаецца паміж 2-м і 3-м месцам у тым жа раздзеле. Раней кампанія атрымала інвестыцыі ад фонду Flint Capital.

У распрацоўнікаў вялікія планы: у OWHealth адзначылі, што да сярэдзіны 2020 года плануюць нарасціць актыўную аўдыторыю да 60 мільёнаў карыстальнікаў у месяц і расці на 6 мільёнаў установак кожныя чатыры тыдні, а каманда з 70 чалавек павінна павялічыцца да 150-200 спецыялістаў.

Апошнія навіны