BE RU EN

«Geely Atlas» беларускай зборкі ў Расеі каштуе на $2000 танней

  • 28.06.2018, 17:55

Як гэта атрымалася?

Выданне abw.by заўважыла, што беларуска-кітайскія аўтамабілі, якія збіраюць на заводзе «БелДжы» ў Барысаве, у Расеі можна набыць танней.

«Geely Atlas» базавай камплектацыі з 2,0-літровым рухавіком можна набыць у Беларусі за Br 35 200 ($17 600). У Расеі такі ж аўтамабіль каштуе 1 029 990 расейскіх рублёў (амаль $16 350). Розніца - $1250..

Тая ж мадэль, але ў камплектацыі Luxury з 2,4-літровым рухавіком у Беларусі каштуе Br 45 100 ($22 550). У Расеі гэта аўто прадаюць на $2074 танней.

Са слоў дырэктара аўтасалона «Лакшэры Мотарс» Паўла Садоўнікава, розніца ў коштах вынікае з ваганняў курсаў валюты. «Курс плавае. З умацаваннем расейскага рубля цэны выраўнуюцца, і ў Расеі аўтамабілі падаражэюць. Мы не турбуемся, што страцім кліентаў. 95% беларусаў набываюць Atlas праз адмысловую фінансавую праграму. Ехаць у Расею няма сэнсу», - растлумачыў Садоўнікаў.

Апошнія навіны