BE RU EN

Відэафакт: На арбіце Зямлі знайшлі «лётаючы тэлевізар»

  • 26.06.2018, 14:46

Экіпаж МКС убачыў у ілюмінатары рэдкую касмічную з'яву.

Экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі заўважыў у ілюмінатары вельмі рэдкую з'яву - тэлекамунікацыйны спадарожнік, што пралятаў побач.

Касманаўт Алег Арцем'еў паспеў дастаць відэакамеру і зняць гэты момант, пасля чаго выклаў яго на сваёй старонцы ў Instagram і на асабістым канале YouTube, паведамляе segodnya.ua.

Карыстальнікі ў каментарах заўважылі падабенства спадарожніка са старым лямпавым «тэлевізарам».

Арбіты штучных аб'ектаў увесь час мяняюцца, каб пазбегнуць сутыкненняў. Таму спадарожнікі, якія пралятаюць ля МКС, з'ява досыць рэдкая.

Апошнія навіны