BE RU EN

Праезд па МКАД для грузавікоў хочуць зрабіць платным

  • 25.06.2018, 21:58

У Менску абмяркоўваецца магчымасць зрабіць МКАД платнай для грузавога транспарту.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Навой.

Дзмітрый Навой адзначыў, што праект кіравання грузавым рухам у Менску зусім новы і ён будзе разглядацца найбліжэйшым часам на камісіі забеспячэння бяспекі дарожнага руху пры Менгарвыканкаме.

Ён дадаў, што за праезд па МКАД у прапанове прадугледжваецца адзін тарыф, а за ўезд у горад - вышэйшы.

«Цэнтральная ж частка горада для грузавікоў будзе закрытая, акрамя тых, хто мае спецыяльны дазвол. Плануецца выкарыстоўваць чорныя і белыя спісы, камунальны транспарт не будзе плаціць, - адзначыў Навой.

Апошнія навіны