BE RU EN

Адміністрацыя Лукашэнкі прызналася ў фактах карупцыі

  • 25.06.2018, 21:06

Кіраўніца адміністрацыі кіраўніка распавяла пра карупцыю ў сваім ведамстве.

Барацьба з карупцыяй у Беларусі і надалей будзе прынцыповай, максімальна адкрытай і галоснай. Пра гэта кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава заявіла ў інтэрв'ю БелТА.

«Кожны, хто служыць толькі на карысць уласным інтарэсам, панясе пакаранне паводле ўсёй строгасці закона», - прыстрашыла яна.

Чыноўніца падкрэсліла, што сёлета была раскрытая карупцыя ў такіх ведамствах, як Мінтранс, Мінэнэрга, Міністэрства аховы здароўя, а таксама ў Менгарвыканкаме. «На жаль, і ў адміністрацыі прэзідэнта быў выяўлены такі факт - спыненае злоўжыванне службовым становішчам з боку начальніка аддзела», - прызналася Качанава.

Кіраўніца адміністрацыі падкрэсліла, што перад законам усе роўныя: «Літасці нікому не будзе, нягледзячы на пасады, рангі або былыя заслугі».

Апошнія навіны