BE RU EN

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісаў 21 чалавек

  • 25.06.2018, 20:11

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове.

У выхадныя сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове. Максімальныя сто балаў па гэтым прадмеце набраў 21 абітурыент, паведамляе tut.by.

Усяго, як паведамлялі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, тэст па мове гэтым летам пісала блізу 24 тысяч чалавек. Трое з іх атрымалі нуль балаў.

- Сярэдні бал усіх, хто здаваў беларускую мову, амаль 36 балаў, - распавядае Юрый Міксюк, дырэктар РІКВ.

Са слоў кіраўніка Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вынікі ЦТ па расейскай мове, хутчэй за ўсё, будуць гатовыя ўжо ў аўторак. Нагадаем, тэставанне ў гэтым прадмеце сёлета абітурыенты пісалі 14 чэрвеня. Праверка бланкаў займае 10-12 працоўных дзён.

Цэнтралізаванае тэставанне працягваецца. Заўтра хлопцы і дзяўчаты будуць здаваць фізіку.

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання

Фізіка 26 чэрвеня, аўторак
Гісторыя Беларусі 28 чэрвеня, чацвер
Геаграфія 30 чэрвеня, субота
Сусветная гісторыя (найноўшы час) 2 ліпеня, панядзелак

Сертыфікаты пачнуць выдаваць з 10 ліпеня.

Зарэгістравацца, каб прайсці ЦТ у рэзервовыя дні, можна з 30 чэрвеня да 3 ліпеня. Цэнтралізаванае тэставанне ў гэтыя дні будзе праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Апошнія навіны