BE RU EN

СБУ пра справу Бабчанкі: Расейскі след ужо ёсць

  • 25.06.2018, 16:43

Васіль Грыцак паабяцаў найбліжэйшым часам расказаць падрабязнасці гучнай справы.

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак заявіў на брыфінгу 25 чэрвеня, што СБУ неўзабаве праінфармуе аб расейскім следзе ў справе расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі, паведамляе «Інтэрфакс-Україна».

«Што тычыцца тых людзей, якія звярнуліся па гарантыі бяспекі, то некарэктна будзе называць колькасць гэтых людзей, але значная частка са «спісу 47» знаходзіцца пад кругласутачнай аховай», - заявіў кіраўнік СБУ. Падчас адказу на пытанне, як прасоўваецца расследаванне замаху на Бабчанку, Грыцак сказаў: «Надзвычай актыўна вядзецца расследаванне гэтай справы».

«І я перакананы, што найбліжэйшым часам мы зможам паведаміць вельмі шмат цікавых падрабязнасцяў. Я разумею, што ад нас усе чакаюць пацвярджэння, так бы мовіць, расейскага следу. Я абяцаю вам: гэты след ужо ёсць, і мы вам пра яго раскажам», - працягнуў Грыцак.

Ён дадаў, што спецслужбам важна якасна задакументаваць усе абставіны гэтай справы. «Мы не можам у святле пражэктараў расследаваць справу аб замове забойства журналіста, таксама вы ведаеце пра «спіс 47», - заявіў кіраўнік СБУ.

Апошнія навіны