BE RU EN

Беларусам стане прасцей уладкавацца на працу ў Польшчы

  • 25.06.2018, 11:21

У Польшчы працэс выдачы даведак і дазволаў замежнікам будзе займаць значна менш часу.

Віцэ-міністарка інвестыцый і развіцця Польшчы Анджэліка Мажджаноўская заявіла, што да канца чэрвеня ўлады падрыхтуюць поўны пакет дакументаў аб міграцыйнай палітыцы краіны. Аб гэтым перадае «Радыё Польшча». Упаўнаважаная ўрада ў справах малых і сярэдніх фірмаў прызнала, што праца над новымі дакументамі звязаная, сярод іншага, са зменамі на польскім рынку працы і нястачай працоўных рук. Ёсць неабходнасць у працаўладкаванні замежнікаў.

«Самае галоўнае, каб прадпрымальнік, які хоча прыцягнуць работніка з-за мяжы, мог больш простым шляхам легальна яго працаўладкаваць. Сёння працэс выдачы даведак, пацвярджэнняў і дазволаў, з перспектывы працадаўцаў, займае занадта шмат часу», - адзначыла Анджэліка Мажджаноўская.

Новыя дакументы аб міграцыйнай палітыцы прадугледжваюць выдачу замежным працаўнікам магчымасці наведвання адукацыйных курсаў, напрыклад, польскай мовы, а таксама выдачу ім кватэр з праграмы «Жыллё плюс» паводле дамоўленасці паміж прадпрымальнікамі і мясцовымі органамі самакіравання.

Апошнія навіны